Грамадства44

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам

У Мінску для нанясення дарожнай разметкі выкарыстоўваюць некалькі відаў матэрыялаў, аднак апошнім часам спецыялісты ўсё часцей аддаюць перавагу пластыку, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны»

Здымак ілюстрацыйны. Фота: УДАІ УУС Мінгарвыканкама

Як патлумачыў кіраўнік «Гаррэмаўтадора Мінгарвыканкама» Максім Белавус, звычайная дарожная разметка, якую наносяць спецыяльнай фарбай, у сярэднім служыць каля паўгода. Таму на вуліцах, дзе падчас рамонту цалкам мяняюць дарожнае пакрыццё, цяпер імкнуцца выкарыстоўваць больш даўгавечную пластыкавую разметку.

Яе асноўная перавага — значна большы тэрмін службы. Па словах спецыяліста, такая разметка павінна захоўвацца прыкладна тры гады, што ў шэсць разоў даўжэй за звычайную фарбу.

Такім чынам, выкарыстанне пластыку дазваляе радзей абнаўляць разметку і не вяртацца да гэтых работ кожныя некалькі месяцаў.

Каментары4

  • ПДР
    22.08.2026
    Напамін. Стары, ледзь бачны дарожны знак, мае прыярытэт над новай разметкай, нават пластыкавай.
  • алег
    22.08.2026
    калі яна мокрая - чыста лёд
    асабліва калі на моце, навярнуцца вельмі проста
  • мурзік
    22.08.2026
    асабліва "добрая" ваша пластыкавая разметка на пешаходным пераходзе. Абедзве паласы, белая і жоўтая такія слізкія, у мокры час ледзве пераходзіш. Зімой яшчэ горш. І другое, і машыну на такім пераходзе хутка не спыніш у небяспечнай сітуацыі.

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

З кліенткі таксі спісалі кошт паездкі, якой яна не скарысталася. Як так выйшла?

У Бабруйску паставілі помнік тралейбусу2

Ратавальніка з расійскага Салехарда сталі абражаць у чаце. Ён напісаў «Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — і выйшаў4

Алесь Бяляцкі: Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен4

«Некаторыя так — хі-хі, ха-ха — успрынялі». Лукашэнка расказаў пра нечаканыя вынікі накіравання нядбайных сельгасработнікаў у армію8

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць