Міністэрства ЖКГ атрымала эмблему і сцяг ФОТАФАКТ
Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня падпісаў указ, якім зацверджаныя афіцыйныя геральдычныя сімвалы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі — яго эмблема і сцяг.
Эмблема ўяўляе сабой белы круг з бронзавай аблямоўкай. У верхняй частцы размешчаны дзяржаўны герб і беларускі арнамент, у цэнтры — лагатып ЖКГ, а ўнізе — выявы аб’ектаў гарадской інфраструктуры. Сцяг паўтарае выяву эмблемы.
Указам таксама зацверджаны палажэнні аб гэтых сімвалах, іх апісанні і выявы.
Сцвярджаецца, што наяўнасць гэтых сімвалаў «павінна спрыяць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі».
Чытайце таксама:
У Капылі адкрылі новы сквер пад Год беларускай жанчыны ФОТЫ
Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі
Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы