БЕЛ Ł РУС

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну

26.08.2026 / 08:40

Nashaniva.com

Ролік у тыктоку мужчына падпісаў «Расіяне ў Беларусі…»

У Гомелі беларус заўважыў аўтамабіль з расійскімі нумарамі, які, мяркуючы з відэа, прыпаркавалі на газоне каля дома. Ён зняў гэта на відэа і апублікаваў ролік, заўважыла BGmedia. 

На відэа бачны белы аўтамабіль, які стаіць коламі на зялёнай зоне побач з дрэвамі. 

Ролік хутка сабраў шмат каментароў. Некаторыя карыстальнікі не хавалі свайго абурэння:

«У Расіі таксама ў сябе так паркуюцца?»

«Трэба караць, Беларусі зарабляць грошы на штрафах».

«Гэта чые-небудзь браты-расейцы, як многія тут пішуць».

Адзін з каментатараў звярнуў увагу на рэакцыю некаторых расіян на заўвагі пра парушэнні.

«Самае дзіўнае ў тым, што яны не разумеюць. Ты яму робіш заўвагу, а ён шчыра не ўтыкае і кажа: «А што такога?»»

Некаторыя каментатары апублікавалі свае назіранні за паркоўкай расіян. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула