БЕЛ Ł РУС

У дызель-цягніку ў Старадарожскім раёне адбыўся пажар

26.08.2026 / 09:41

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора вечарам у цягніку, што рухаўся па маршруце Салігорск — Магілёў.

Узгаранне адбылося ў машынным аддзяленні цягніка каля вёскі Раз’езд Фалічы.

У цягніку знаходзіліся 45 чалавек, у тым ліку 40 пасажыраў. Яны самастойна пакінулі вагоны. Ніхто не пацярпеў.

Узгаранне ліквідаваў машыніст вогнетушыцелем. Былі пашкоджаныя драты ў машынным аддзяленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула