БЕЛ Ł РУС

У Беларусі хутка пачнуць прадаваць блакітныя і зялёныя яйкі

26.08.2026 / 18:59

Nashaniva.com

Незвычайны праект запускае Салігорская птушкафабрыка, піша «Мінская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

За каляровую шкарлупіну адказваюць куры парод араўкана і амераўкана. Выглядаюць яны як сапраўдныя дзівосы — паласатыя, з пухнатымі галоўкамі і каляровымі лапкамі. 

Кіраўніцтва птушкафабрыкі абяцае, што смак у яек будзе выдатным, бо для птушак будуюць спецыяльныя птушнікі з «ціхімі зонамі». Кажуць, што калі курыца спакойная, яйка атрымліваецца больш смачнае і карыснае, бо ў ім тады больш лецыціну.

На прылаўкі такія яйкі плануюць выкласці ў сярэдзіне 2027 года. Ва ўпакоўках іх будзе па 9 штук.

Чытайце таксама:

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць

«Крамнае ніколі не заменіць сваё». Жыхарка Мінскага раёна трымае на сваім падворку цэлую сотню птушак

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы

Каментары да артыкула