БЕЛ Ł РУС

Мужчына пад уздзеяннем наркотыкаў пачаў глытаць падручныя прадметы. Вынік — смерць

27.08.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў Барысаўскім раёне.

Неразумныя паводзіны сталі прычынай выкліку міліцыі. 42‑гадовы мужчына паводзіў сябе агрэсіўна, чым выклікаў у сваёй жонкі абгрунтаваныя асцярогі за ўласнае жыццё і бяспеку, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Акрамя беспрычыннай агрэсіі, паводзіны мужчыны пачалі імкліва станавіцца ўсё больш дзіўнымі: ён хапаў розныя прадметы, у тым ліку мікрасхемы, аркушы паперы, поліэтыленавыя пакеты, і спрабаваў іх праглынуць. Пасля гэтага раптоўна страціў прытомнасць і ўпаў на падлогу.

Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца, канстатавала смерць мужчыны. Падчас вонкавага даследавання трупа якіх-небудзь цялесных пашкоджанняў выяўлена не было.

Судовыя эксперты вызначылі, што прычынай смерці мужчыны стала механічная асфіксія ў выніку перакрыцця дыхальных шляхоў іншароднымі целамі.

У горле загінулага былі выяўленыя розныя прадметы, у тым ліку пластыкавая накрыўка, флэшка, ахоўная плёнка для экрана тэлефона, фрагменты поліэтылену, якія зліпліся паміж сабой у адзіную масу і шчыльна перакрылі дыхальныя шляхі.

Акрамя таго, у крыві мужчыны судовыя эксперты выявілі псіхатропнае рэчыва — альфа-PVP.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула