У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч
Яго пажыццёва асудзілі за генацыд на Балканах.
Ратка Младзіч у 2021 годзе. Фота. Jerry Lampen / AP
Былы камандуючы галоўным штабам арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіч, асуджаны за генацыд, памёр, піша Бі-бі-сі.
84‑гадовы Младзіч адбываў пажыццёвае пакаранне і раней падаваў хадайніцтва аб датэрміновым вызваленні, спасылаючыся на пагаршэнне здароўя.
Младзіч два гады знаходзіўся ў турэмнай бальніцы і быў прыкаваны да ложка.
Былы камандуючы галоўным штабам арміі Рэспублікі Сербскай быў арыштаваны 26 мая 2011 года ў Сербіі і выдадзены ўладамі Гаазе.
22 лістапада 2017 года Гаагскі трыбунал прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення па абвінавачаннях у ваенных злачынствах падчас грамадзянскай вайны ў Босніі і Герцагавіне ў 1992—1995 гадах.
Трыбунал прызнаў яго вінаватым у генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці.