БЕЛ Ł РУС

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

27.08.2026 / 16:27

Nashaniva.com

Інфармацыя пра тое, што ў складзе зніклай падчас моцнай селевай паводкі групы турыстаў была і грамадзянка Беларусі з'явілася ва Упраўленні па турызме Непала, паведамляе тэлеканал СТБ.

Фота: AP Photo/Niranjan Shrestha

Пасольства Беларусі ў Індыі пацвердзіла гэтую інфармацыю. Там паведамілі, што атрымалі звесткі пра знікненне беларускі, аднак падрабязнасці пакуль высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каля тысячы турыстаў загінулі ці зніклі без вестак у Непале і Кітаі пасля катастрафічных паводак

Сель у Непале і Тыбеце: каля 1500 чалавек загінулі ці зніклі. Большасць з іх — турысты, сярод іх 53 украінцы

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых

У выніку паводкі ў Непале прапалі 384 турысты

Каментары да артыкула