БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 16 чалавек

27.08.2026 / 17:48

Nashaniva.com

27 жніўня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 16 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 889 чалавек.

У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы:

Алена Аршанская, Раман Басалай, Максім Бялькевіч, Віктар Гурын, Дзмітрый Заміраў, Максім Купрэйчык, Вікторыя Ляўкоўская, Валерый Мельнікаў, Ларыса Новікава, Андрэй Слесарэнка, Генадзь Тарынскі, Юрый Філаменка, Паліна Фралова, Аляксандр Чуковіч, Вадзім Жарабілаў і Дзяніс Голубеў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 889 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават змяншаецца, часам заўважна. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі змяншаюцца, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, у тым ліку пры пасярэдніцтве ЗША, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»

На волю выйшаў палітвязень Максім Урбановіч

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

Каментары да артыкула