Меркаванні

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

«Народ, я вас не цаніў. Мне здавалася, вы проста рэдкія дурні і разгільдзяі — пакуль я не трапіў на строгі рэжым». Былы палітвязень Павел Вінаградаў на «Белсаце» расказаў, чаго і каго яму найбольш не хапала за кратамі.

Фота: vecteezy.com

1. Першы пункт банальны да немагчымасці, але ад гэтага не менш праўдзівы: сям'я. Перад тым як я пастанавіў заставацца ў Беларусі, нягледзячы на ўжо заведзеную крымінальную справу, я атрымаў «дабро» на адседку ўва ўсіх, чыя думка на гэты конт мне была цікавая. Амаль ува ўсіх. Адзіны чалавек, які мне гэтае самае «дабро» не даваў, — гэта мой сын. На момант майго затрымання яму яшчэ трох гадоў не было. Часам хацелася выць ад таго, што не магу яму штосьці апавесці, чамусьці навучыць і проста абняць у патрэбны момант.

2. Інтэрнэт. Не ведаю, як вы, спадарства, а я большую частку содняў у онлайне. Для мяне вялікая каштоўнасць — той факт, што я магу даведацца практычна пра што заўгодна цягам 10 секундаў. Знайсці патрэбны кантакт — лёгка! Забавіць сябе на цэлы дзень — яшчэ прасцей. Я з тых людзей, якія не пакідаюць межаў жытла без важкай на тое прычыны. Навошта? Навошта, калі ўдома ёсць Яго Вялікасць Інтэрнэт.

3. Маё кола стасункаў. Народ, я вас не цаніў. Мне здавалася, вы проста рэдкія дурні і разгільдзяі — пакуль я не трапіў на строгі рэжым. О-о-о, там сядзіць сапраўды спецкантынгент. Чытаць умеюць не ўсе. Пісаць — тым больш.

Аднойчы да мяне прыйшоў чалавек, каб узяць у мяне паштоўку. На паштоўцы быў намаляваны Мікі Маўс. І напісана, як ні дзіўна, там было таксама Mickey Mouse. Калі ён у мяне запытаўся «А што тут напісана?», я засмяяўся, бо падумаў, што ён так прышпільваецца. А ён не прышпільваўся.

4. Смажанае. Іншыя гастранаркотыкі кшталту салёнага, салодкага, тлустага і вэнджанага дастаць можна. Калі ў вас прозвішча Вінаградаў, то гэта будзе цяжкавата, але ўсё роўна можна. А вось смажанае… м-м-м… Пару разоў мне шанцавала, і я трапляў у Ваўкавыску на смажаную рыбу. А аднойчы адзін асуджаны абяцаў мне аддаць сваю порцыю смажанай рыбы і кінуў мяне. Роберце, паскуда, я цябе памятую!

5. Магчымасць проста крочыць наперад і не ўпірацца ў сцяну. Для ўсіх, хто не сядзеў: гэта ўвогуле не каштоўнасць. Гэта тое, што само сабой зразумела. Базавая опцыя, як кісларод. А вось для гангстараў гэта ого-го! Потым звыкаешся, вядома, што твой максімум — гэта чатыры крокі ў адным кірунку (у Аўтуховіча, дарэчы, такая раскоша, як чатыры крокі, ёсць не заўсёды), але жаданне ісці куды вочы глядзяць ад гэтага нікуды не прападае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць