БЕЛ Ł РУС

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша

27.08.2026 / 19:11

Nashaniva.com

У Мінску каля плошчы Бангалор на час будаўнічых работ арганізавалі незвычайна шырокі аб’езд. Пасля нанясення разметкі высветлілася, што тут ёсць па шэсць палос у кожным кірунку — усяго 12, піша Blizko.by.

Фота чытача Blizko.by

Праўда, такая магістраль з’явілася толькі часова. Яна патрэбная для аб’езду ўчастка, дзе працягваецца будаўніцтва трэцяй лініі метро.

Фота чытача Blizko.by

Пры гэтым тэрміны адкрыцця новых станцый зноў перанеслі — цяпер завяршэнне работ чакаюць толькі ў 2030 годзе.

Для параўнання: на МКАД звычайна па тры паласы ў кожным кірунку, каля з’ездаў бывае чатыры. На Ташкенцкай вуліцы — па чатыры паласы, а каля скрыжавання з вуліцай Галадзеда канфігурацыя даходзіць да 4+5. Шэсць палос у кожным кірунку можна сустрэць толькі на невялікім участку Партызанскага праспекта каля прыпынку «Малочны камбінат».

Чытайце таксама:

У Мінску на суткі перакрыюць частку праспекта Незалежнасці

Павялічыўся кошт праезду па платных дарогах

Ад сёння беларускія кіроўцы абавязаныя ўключаць фары нават днём

Белчыгунка праз будаўніцтва чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт мяняе расклад цягнікоў

Каментары да артыкула