БЕЛ Ł РУС

МЗС Украіны пракаментавала прызнанне старонкі Яраслава Чарнагора «экстрэмісцкай»

27.08.2026 / 19:45

Nashaniva.com

МЗС Украіны выступіла з заявай у сувязі з прызнаннем у Беларусі «экстрэмісцкім» інстаграм-акаўнта Яраслава Чарнагора — дыпламата і спецпрадстаўніка Украіны па беларускіх пытаннях.

Яраслаў Чарнагор. Фота: «Наша Ніва»

МЗС Украіны расцэньвае гэтую падзею як працяг серыі аналагічных раней зробленых крокаў, накіраваных супраць EUvsDisinfo, падтрыманых ЕС праграм SALT і «Адукацыя для беларусаў», а таксама супраць Літоўскага агенцтва па кіраванні цэнтральнымі праектамі.

«Мінск дзейнічае паводле маскоўскай метадычкі, намагаючыся заглушыць нязгодных і запалохаць уласнае насельніцтва.

Мы далучаемся да патрабаванняў Еўрасаюза аб неадкладнай адмене гэтых рашэнняў, забеспячэнні вольнага доступу да інфармацыі для беларусаў і спыненні рэпрэсій.

Заклікаем да ўзмацнення ціску на абодва рэжымы, якія працягваюць пагражаць еўрапейскай бяспецы», — заявіў прэс-сакратар украінскага МЗС Георгій Ціхі.

Чытайце таксама:

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі польскае каталіцкае выданне

Выдавецтва «Тэхналогія» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Каментары да артыкула