БЕЛ Ł РУС

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах

27.08.2026 / 22:39

Nashaniva.com

Кот пароды мэйн-кун з амерыканскага штата Вісконсін устанавіў сусветны рэкорд па колькасці пальцаў на лапах. У Эрэбуса Анамаліі іх аказалася 29 — на 11 больш за звычайную колькасць у свойскага ката, піша Upi.com.

Гаспадары ката Кендра Вандэнблумер і Хантэр Нэт адразу пасля яго нараджэння западозрылі, што іхні гадаванец можа быць рэкардсменам. Пасля падліку пальцаў гэта пацвердзілася, і Эрэбус атрымаў тытул рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінеса.

Незвычайная асаблівасць звязаная з палідактыліяй — генетычнай мутацыяй, праз якую жывёлы нараджаюцца з дадатковымі пальцамі. Яна даволі часта сустракаецца ў мэйн-кунаў, але 29 пальцаў — найбольшая колькасць, калі-небудзь зафіксаваная ў ката.

Папярэдні рэкорд складаў 28 пальцаў і належаў канадскаму кату Джэйку, які ўстанавіў яго яшчэ ў 2002 годзе. Раней у гэтым годзе кацяня з амерыканскага Мічыгана па мянушцы Тобі паўтарыла гэты вынік. Эрэбус жа стаў новым аднаасобным рэкардсменам.

Чытайце таксама:

Рэгістрацыю катоў могуць зрабіць добраахвотнай

У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне

«Прыехаў мэр і прывёз 10 кілаграмаў корму». Беларуска разам з полькай адкрыла ў Польшчы часовы дом для бяздомных катоў

Новае даследаванне паказала, што пагроза ад здзічэлых катоў у Аўстраліі была моцна недаацэненая

Каментары да артыкула