БЕЛ Ł РУС

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець

27.08.2026 / 23:12

Nashaniva.com

Сяргея Ціханоўскага ўтрымлівалі ў нечалавечых умовах — а цяпер Такарчук прыніжае яго за гэта яшчэ і на свабодзе.

Вольга Такарчук і Сяргей Ціханоўскі

«У мяне ўзнікае пытанне. Выходзяць людзі — не толькі палітзняволеныя, але і проста зняволеныя. І задаюць пытанне: чаму цябе не прыняла ніводная камера? Можа, ты гэта людзям раскажаш? Чаму за ўвесь час, які ты сядзеў, ты ў ні аднаго прадольнага (дзяжурнага па калідоры з камерамі ў СІЗА ці турме — НН) не пацікавіўся пра людзей, якія выйшлі за цябе і з-за цябе селі. Пра турму там ёсць [да цябе] пытаннечкі, Сярожа», — заявіла блогерка Вольга Такарчук у эфіры «Еўрарадыё».

Канфлікт Ціханоўскага і Такарчук працягваецца ўжо даўно, але настолькі амаральных прэтэнзій раней не гучала. Не дзіва, што Сяргей адрэагаваў рэзка і, не стрымліваючыся, назваў Вольгу нелітаратурнымі словамі.

У парушэнне не толькі юрыдычных працэдур, але і ўсіх крымінальных паняццяў для Сяргея Ціханоўскага як асабістага ворага Аляксандра Лукашэнкі стварылі за кратамі нечалавечыя ўмовы. Міліцэйскае начальства спрабавала прычапіць яму «нізкі статус», што само па сабе з’яўляецца прыніжальным. Але яшчэ і перашкаджае камунікацыі з іншымі зняволенымі. Так, відаць, «ніводная камера не прыняла Ціханоўскага». Але ніхто з крымінальнікаў і не мог прыняць яго, каб самому не апынуцца ў «нізкім статусе» — і тым самым добраахвотна стварыць і сабе нечалавечыя ўмовы да канца тэрміну. У выніку гэтай правакацыі Ціханоўскі быў вымушаны правесці амаль увесь час зняволення ў адзіночнай камеры. Ды яшчэ і ў рэжыме інкамунікада — без магчымасці кантактаваць з роднымі.

Вольга Такарчук — сама былая палітзняволеная. І яна не можа не ведаць і не разумець, у якія ўмовы адміністрацыя змясціла Ціханоўскага. 

Такарчук выставіла Ціханоўскаму яшчэ некалькі абвінавачванняў — таксама абразлівых для чалавека, які адпакутаваў пяць гадоў. Што, маўляў, нібыта ён у турме падпісаў нейкія паперкі. І што ў яе з'яўляецца думка, ці не Ціханоўскі — праект КДБ. Гэтыя фантазіі таксама не падмацоўваюцца ніякімі аргументамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула