Трамп асабіста накіраваў дырэктара ЦРУ ў Маскву
Місія была настолькі далікатнай, што некаторыя важныя чыноўнікі не ведалі пра яе.
Дональд Трамп і Джон Рэткліф. Фота: Nathan Howard/Pool Photo via AP
Дональд Трамп асабіста накіраваў дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву, піша The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.
Як адзначае газета, дыпламатычная місія Рэткліфа ў Расію была «настолькі далікатнай», што нават некаторыя высокапастаўленыя супрацоўнікі Белага дома не ведалі пра яе загадзя.
Паводле слоў некаторых еўрапейскіх чыноўнікаў, таемная паездка кіраўніка ЦРУ ў Маскву, куды ён прыбыў з Латвіі на борце амерыканскага ваенна-транспартнага самалёта C-17, прымусіла іх у спешцы шукаць інфармацыю, як толькі з'явіліся навіны пра гэты візіт.