БЕЛ Ł РУС

У Беларусі хутка з'явіцца электронны еўрапратакол

28.08.2026 / 09:25

Nashaniva.com

Аформіць еўрапратакол можна будзе непасрэдна ў смартфоне.

Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі плануюць запусціць мабільны сэрвіс для афармлення электронных еўрапратаколаў. Арыенціровачна ён пачне працаваць у кастрычніку—лістападзе, распавёў у эфіры АНТ генеральны дырэктар «Белдзяржстраху» Сяргей Якубіцкі, паведамляе Onliner.by.

Пасля запуску дадатку кіроўцам пры невялікіх дарожна-транспартных здарэннях больш не давядзецца запаўняць папяровы бланк і ўручную маляваць схему аварыі.

Аформіць еўрапратакол можна будзе непасрэдна ў смартфоне: сэрвіс правядзе карыстальніка праз усе этапы з дапамогай пакрокавых інструкцый.

Чакаецца, што электронны фармат не толькі спросціць афармленне ДТЗ, але і дазволіць скараціць колькасць памылак, якія кіроўцы дапускаюць пры запаўненні папяровых дакументаў.

Распрацоўкай дадатку займаюцца «Белдзяржстрах» і «Прамтрансінвест». Каардынаваць працу сістэмы будзе Беларускае бюро па транспартным страхаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула