БЕЛ Ł РУС

Абсерваторыя Мінскага планетарыя амаль гатовая да ўводу пасля рэканструкцыі

28.08.2026 / 16:45

Nashaniva.com

Рэканструкцыя абсерваторыі Мінскага планетарыя амаль завершаная. Будаўнікі СУ-199 трэста №35 заканчваюць другі этап работ, які ўключаў абнаўленне абсерваторыі, піша БелТА.

Фота: «Мінскбуд»

У абсерваторыі ўжо ўсталявалі новыя вітражы, абнавілі фасад і змантавалі вінтавую лесвіцу. Цяпер аб’ект чакае заключэння аб магчымасці ўводу ў эксплуатацыю. Пасля гэтага будаўнічую агароджу плануюць прыбраць.

Тым часам рэканструкцыя самога будынка планетарыя працягваецца. Будаўнікі пачалі мантаж лускаватага даху, а ўнутры завяршаюць аздобныя і спецыяльныя работы. Таксама ўсталяваныя вітражныя сістэмы і мантуюцца дзвярныя блокі.

Чытайце таксама:

На Мінскім планетарыі ставяць купал, ён круціцца на 360 градусаў

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

Калі ў Мінску адкрыюць абноўлены планетарый?

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць

Каментары да артыкула