БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема

28.08.2026 / 19:08

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ў Маскве з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, выказаў упэўненасць, што Расія і Беларусь справяцца з супольнымі праблемамі, сярод якіх пераважае адна.

Аляксандр Лукашэнка. Фота прэс-службы расійскага ўрада

«На перспектыву пагаворым пра нашу супольную праблему, якую нам даводзіцца вырашаць на поўдні Беларусі і на захадзе Расійскай Федэрацыі. Сапраўды — праблема. Але мы яе вырашым. Мы яе вырашым, як бы камусьці гэтага ні хацелася. А як каму хочацца, не хочацца, — мы гэтыя хацелкі з вамі ўжо раскусілі і вельмі добра разумеем, што адбываецца навокал нас», — заявіў Лукашэнка.

Акрамя Мішусціна, супольную праблему Лукашэнка падчас гэтага візіту ў Маскву збіраецца таксама абмеркаваць з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Чытайце таксама:

Пяскоў: Мірныя перамовы з Украінай зараз «глыбока на паўзе»

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам

«Некаторыя так — хі-хі, ха-ха — успрынялі». Лукашэнка расказаў пра нечаканыя вынікі накіравання нядбайных сельгасработнікаў у армію

У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын

Каментары да артыкула