БЕЛ Ł РУС

У Польшчы два беларусы і ўкраінец арганізавалі наркалабараторыю

28.08.2026 / 22:32

Nashaniva.com

У Польшчы паліцыя ліквідавала лабараторыю па вытворчасці мефедрону і канфіскавала больш за 28 кг гатовага наркотыку.

Аперацыю правялі супрацоўнікі Цэнтральнага следчага бюро паліцыі і паліцыі Варшавы пры падтрымцы калег з Падкарпацкага ваяводства. У адным з дамоў у Дэмбіцкім павеце яны знайшлі прафесійна абсталяваную лабараторыю, дзе выраблялі сінтэтычныя наркотыкі, у тым ліку мефедрон.

Па справе затрымалі трох мужчын: двух грамадзян Беларусі ва ўзросце 37 і 31 года, а таксама 24‑гадовага грамадзяніна Украіны.

Падчас ператрусу паліцыянты знайшлі абсталяванне для вытворчасці наркотыкаў і больш за 28 кг мефедрону ў выглядзе крышталяў, падрыхтаванага для далейшага распаўсюджвання. Таксама былі канфіскаваныя рэчывы, якія знаходзіліся на розных этапах вытворчага працэсу. Іх перадалі на экспертызу.

Ліквідацыя лабараторыі дазволіла спыніць вытворчасць і не дапусціць трапляння вялікай партыі наркотыкаў на рынак.

Затрыманых даставілі ў пракуратуру горада Дэмбіца, дзе ім выставілі абвінавачанні ў вытворчасці значнай колькасці наркотыкаў. Суд па хадайніцтве пракуратуры арыштаваў усіх трох падазраваных на час расследавання.

Далейшым расследаваннем займаецца Падкарпацкае ваяводскае ўпраўленне паліцыі. Правераныя таксама магчымыя сувязі затрыманых з арганізаванай злачыннай групай, якая можа стаяць за вытворчасцю і распаўсюджваннем наркотыкаў.

Чытайце таксама:

Жыхар Пінска сабраў на полі ў Лунінецкім раёне ўраджай макавай саломкі

Чатырох падлеткаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера

Каментары да артыкула