БЕЛ Ł РУС

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

28.08.2026 / 23:06

Nashaniva.com

Падраздзяленні МНС выязджалі на станцыю метро «Слуцкі гасцінец» пасля паведамлення пра інцыдэнт, які там адбыўся.

Скрыншот з відэа

На месцы ратавальнікі праводзяць праверку. Паводле папярэдняй інфармацыі, у тунэлі каля платформы адбылося кароткае замыканне электраблока, але ўзгарання не было.

Рух цягнікоў на абедзвюх напрамках часова спынены.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма. 

«У 22:52 рух цягнікоў на ўсёй трэцяй (Зеленалужскай) лініі адноўлены, яна працуе ў штатным рэжыме», — паведамілі пасля ў Мінскім метрапалітэне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула