БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень

29.08.2026 / 07:43

Nashaniva.com

«Асноўнае — наша абарона ад рэактыўных «шахедаў» і зрабіць нашы дальнабойныя ўдары па Расіі яшчэ больш частымі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

Уладзімір Зяленскі ў пятніцу заявіў, што паставіў перад украінскімі вайскоўцамі задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў на дзень.

«Сёння [у пятніцу] правёў пасяджэнне Стаўкі. Галоўнае — максімальна нарасціць вытворчасць нашай зброі для абароны ад расійскіх удараў па Украіне. Асноўнае — наша абарона ад рэактыўных «шахедаў» і зрабіць нашы дальнабойныя ўдары па Расіі яшчэ больш частымі. Задача — тысяча дронаў для дальнабойных санкцый за дзень па Расіі. Зараз у сярэднім 300 плюс нашых дальнабойных санкцый, павінна быць больш», — заявіў Зяленскі.

Зяленскі дадаў, што «мэта цалкам канкрэтная» і Украіна «выканае гэтую задачу».

У пачатку ліпеня Зяленскі адзначаў у інтэрв'ю Financial Times, што ключавая фаза вайны перамясцілася з сушы і мора ў паветра, і выказваў меркаванне, што менавіта «бітва ў небе» вызначыць вынік канфлікту, нагадвае «Медуза».

«Калі ў бок Масквы паляціць ужо не сто дронаў, а тысяча, ён [Уладзімір Пуцін] зразумее. Калі ён пачне адчуваць гэта асабіста, калі пачне бачыць гэта ўласнымі вачыма… дарадцы будуць пераконваць яго пераехаць куды-небудзь за Урал. Чым далей Пуцін будзе ад Масквы, тым бліжэй будзе канец вайны», — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула