БЕЛ Ł РУС

Амаль 2500 чалавек лічацца зніклымі без вестак у Непале і Тыбеце

29.08.2026 / 08:02

Nashaniva.com

На раніцу суботы, загінулымі лічацца 623 чалавекі.

Фота: Rajesh Kumar Singh / AP

Паводле паліцыі, колькасць загінулых у выніку разбуральнай раптоўнай паводкі, якая адбылася ў сераду ў Непале, вырасла да 616 чалавек. У Тыбеце загінулі як мінімум сем чалавек, яшчэ 554 лічацца зніклымі без вестак.

Паводле звестак агенцтва Непала па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, у краіне зніклымі без вестак лічацца не менш за 1 924 чалавекі.

Сярод іх — як мінімум 517 замежных грамадзян. Аднак сітуацыя хутка змяняецца, і розныя органы ўлады даюць розныя лічбы.

Велізарную хвалю паводкі выклікаў абвал ледніка. Плынь вады пранеслася праз дамы і дарогі і разбурыла важны памежны пераход паміж Непалам і Тыбетам.

Чытайце таксама:

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Каментары да артыкула