Грамадства1717

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Кацярына Саковіч, мабыць, знаходзілася ў адным з эпіцэнтраў катастрофы.

Фота: фэйсбук Кацярыны Саковіч

Сярод соцень людзей, якія зніклі без вестак у жудасным патоку гразі ў Непале, была і паломніцкая група ўкраінца Аляксандра Белага. Гэта ёг, падарожнік і масажыст з Адэсы, які вядзе рэтрыты ў розных краінах.

Цяпер арганізатары паломніцтва распаўсюджваюць даныя пра групу па сацсетках, каб хоць неяк паспрыяць пошукам. Паводле тых даных, група Белага была часткай больш вялікай партыі паломнікаў у складзе 55 чалавек. А з самім Белым, у яго групе, было яшчэ пяць украінцаў і беларуска — Кацярына Саковіч. Акрамя таго, знік і непальскі гід групы.

Група Белага. Фота: trekkinginnepaloficial / Instagram

Кацярыне Саковіч 41 год. Яна мае два грамадзянствы — беларускае і ізраільскае, жанчына шмат гадоў жыве ў Мілане. Яна займаецца медытацыямі і цялеснымі практыкамі, а таксама дзеліцца гэтым з іншымі жанчынамі: напрыклад, 31 ліпеня арганізоўвала рэтрыт на італьянскім возеры Кома.

19 жніўня Кацярына пакінула пост у фэйсбуку, дзе расказвала, што адпраўляецца ў кору (від паломніцтва) да святой тыбецкай гары Кайлас. У выніку яе група мусіла прайсці каля 52 км вакол гары і падняцца на вышыню прыкладна 5600 метраў.

Беларуска тлумачыла, чаму рашылася на паломніцтва:

«Людзі кажуць, што насамрэч ты не «ідзеш» да Кайласа, цябе туды клічуць. Не ведаю, ці веру ў гэта літаральна. Але ведаю, што па нейкай прычыне гэтае падарожжа мяне прыцягвае ўжо нейкі час […]

Мне проста цікава, што адбываецца, калі ты забіраеш сябе вельмі далёка ад усяго знаёмага — і фізічна, і ўнутрана. Магчыма, нічога не здараецца. Магчыма, нешта і адбываецца. Кайлас, я іду».

Група Белага выйшла ў падарожжа 21 жніўня, вандроўнікі пачалі шлях з Катманду, сталіцы Непала. Паводле звычайнага маршруту такога трэкінгу, далей група мусіла рухацца да непальска-кітайскай мяжы, а потым працягнуць шлях у Тыбеце.

Сваячка аднаго з членаў групы піша ў сацсетках, што група паспела дайсці да мяжы. Паводле яе слоў, ранкам 26 жніўня, калі здарылася катастрофа, група знаходзілася ля памежнага перахода Расувагадхі на непальскім баку. Белы і яго паломнікі, у тым ліку і Кацярына Саковіч, стаялі ў доўгай чарзе падарожнікаў, якія чакалі, пакуль кітайскі бок пачне афармляць іх пераход праз мяжу. Каб яе перайсці, яны мусілі прайсці па мосце — цяпер той мост цалкам знішчаны, і сам комплекс перахода практычна разбураны. 

Мяркуецца, прыкладна ў 8:30 паломнікі ўсё яшчэ стаялі ў чарзе на пераходзе, хутка пасля гэтага і сышоў сель. Пераход аказаўся непасрэдна на шляху разбуральнай селевай плыні.

З таго часу няма інфармацыі пра лёс групы. Сваякам зніклых паведамілі, што арганізатары паездкі з непальскага боку накіравалі ў зону катастрофы верталёт, але не змаглі нікога знайсці.

Паколькі ў Кацярыны ёсць ізраільскае грамадзянства, МЗС Ізраіля пагадзілася дапамагчы з яе пошукамі. Ёсць навіны пра тысячы выратаваных з зоны катастрофы, але пакуль няясна, ці ўдалося хоць некаму выратавацца з той чаргі на памежным пункце, дзе мусіла стаяць група Белага. З другога боку, пакуль не варта рабіць высновы пра лёс групы, бо для гэтага мы маем занадта мала інфармацыі: спісы выратаваных і загінулых пакуль вельмі сырыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Вопрос от пролетариата минского
    28.08.2026
    Медитации это что профессия у нее такая или лохотрон для новичков? Чем по жизни зарабатывала?
  • mix
    28.08.2026
    чаго ехаць да сядзібы дэманау́ ?
  • думаць трэба
    28.08.2026
    Забралася вельмі далёка ад ўсяго знаёмага. Куды і імкнулася. Людзі настолькі зрабіліся інфантыламі са сваімі "практыкамі", што напоўніцу згубілі пачуццё самазахавання.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты25

На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ФОТАФАКТ3

Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць