БЕЛ Ł РУС

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

29.08.2026 / 13:47

Nashaniva.com

Як гэта — апынуцца твар у твар з адным з самых грозных драпежнікаў Арктыкі?

Гэты ўражлівы здымак дазваляе паглядзець на жыццё вачыма цюленя. Зняты нарвежскім фатографам Аўдунам Рыкардсенам, ён увайшоў у лік работ, якія атрымалі высокую ацэнку журы на конкурсе Wildlife Photographer of the Year, які праводзіць Лонданскі музей натуральнай гісторыі (Natural History Museum), піша Бі-бі-сі.

Працуючы гідам у кампаніі Arctic Wildlife Tours, Рыкардсен паставіў падводную камеру з датчыкам руху і стаў чакаць.

А 4 гадзіне раніцы да палонкі падышла белая мядзведзіца і зазірнула ўнутр.

Рыкардсен чакаў восем гадзін, пакуль мядзведзіца не сышла, пасля чаго дастаў камеру і прагледзеў здымкі.

Убачыўшы, што яму ўдалося зафіксаваць, ён быў надзвычай рады: «Я быў шалёна шчаслівы. Я крычаў так гучна, што, напэўна, разбудзіў усіх белых мядзведзяў у наваколлі».

Раней Рыкардсен ужо двойчы перамагаў у намінацыях конкурсу Wildlife Photographer of the Year: у катэгорыі «Птушкі» ў 2019 годзе і «Акіяны: перспектыва» ў 2025 годзе.

Пераможцы конкурсу будуць абвешчаныя 13 кастрычніка 2026 года, пасля чаго ў Музеі натуральнай гісторыі пройдзе выстава іх работ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула