БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 37

29.08.2026 / 14:23

Nashaniva.com

Пажар, які ўзнік у выніку ўдараў распаўсюдзіўся на прыватныя жылыя дамы, а таксама пансіянат для пажылых людзей і людзей з інваліднасцю.

Колькасць загінулых у вёсцы Мілая ў Бучанскім раёне пад Кіевам узрасла да 37, паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка.

«Праца на месцы трагедыі працягваецца. Ратавальнікі і ўсе адпаведныя службы працягваюць працаваць на месцы трагедыі», — напісаў Ткачэнка.

Атака расійскімі дронамі адбылася ўчора. У выніку атакі адбыўся маштабны пажар на складскіх памяшканнях боепрыпасаў, які суправаджаўся выбухамі. Агонь таксама распаўсюдзіўся на прыватныя жылыя дамы, а таксама пансіянат для пажылых людзей і людзей з інваліднасцю.

На 14:00 загінулі 37 чалавек, сярод іх — старшыня Дзмітраўскай грамады Тарас Дзідыч, які ратаваў людзей. Дзясяткі людзей атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула