У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку
36‑гадовая Мадэлін Веранік Дэйлі прызналася ў забойстве свайго 11‑месячнага сына Бэйзіла Стоўнера. Паводле матэрыялаў следства, жанчына выкрала дзіця і вывезла яго са штата Ваёмінг у Нью-Мексіка, парушыўшы судовую пастанову, паводле якой часовая апека над хлопчыкам была перададзеная яго бацьку, піша New York Post.
Бэйзіл Стоўнер, якога застрэліла маці. Фота: GoFundMe
23 снежня 2015 года паліцыя знайшла жанчыну ў аўтадоме ў адным з пасёлкаў каля Сільвер-Сіці. Праваахоўнікі акружылі аўтадом і чакалі дазволу на ператрус. У гэты момант унутры прагучаў стрэл.
Калі паліцэйскія трапілі ў памяшканне, яны ўбачылі, што Дэйлі стрэліла ў сына з пісталета калібра 9 мм. Дзіця загінула. Пасля гэтага жанчына паспрабавала застрэліцца, але праваахоўнікі змаглі яе затрымаць.
Мэдлін Дэйлі. Фота: 6th Judicial District Attorney / Facebook
Падчас допыту Дэйлі заявіла, што хацела «засцерагчы» сына і не збіралася дазваляць яму рэгулярна ездзіць паміж Небраскай і Ваёмінгам. Калі яна ўбачыла, што паліцыя набліжаецца да аўтадома, жанчына сказала: «Джэйк не атрымае Бэйзіла».
Фота: Washakie County Sheriff's Office
Паводле матэрыялаў справы, Дэйлі таксама сцвярджала, што дзіця нібыта магло аказацца ў небяспецы, калі б яна выйшла з аўтадома разам з ім. Следства не пацвердзіла гэтыя заявы.
Жанчына прызнала віну ў забойстве першай ступені. Ёй пагражае максімальнае пакаранне — пажыццёвае зняволенне.
Чытайце таксама:
У Францыі ў кватэры жанчыны знайшлі парэшткі пяці немаўлят
У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму
Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці