Здарэнні

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Ва Ушачах маці пры родах скінула дзіця ў выграбную яму прыбіральні.

Следчы камітэт высветліў абставіны забойства 24‑гадовай жыхаркай гарадскога пасёлка Ушачы свайго нованароджанага дзіцяці. Яно адбылося раніцай 21 сакавіка 2026 года.

Жанчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, нарадзіла хлопчыка ў вулічнай прыбіральні ў двары свайго дома. Пасля гэтага яна разарвала пупавіну, і немаўля ўпала ў выграбную яму. Маці не спрабавала выратаваць дзіця і проста вярнулася ў хату.

Жанчына наўмысна не звярталася да медыкаў і хавала цяжарнасць, бо не хацела пакідаць дзіця.

Запэцканую кроўю вопратку заўважыў сужыцель жанчыны. Яго маці выклікала хуткую дапамогу. Медыкі перадалі інфармацыю ў міліцыю. Міліцыянты знайшлі ў выграбной яме цела хлопчыка без прыкмет жыцця.

Судова-медыцынская экспертыза пацвердзіла, што хлопчык нарадзіўся жывым, даношаным і жыццяздольным. Ён памёр у выграбной яме.

У крыві немаўляці знайшлі этылавы спірт, то-бок маці ўжывала алкаголь перад самымі родамі.

ДНК-экспертыза пацвердзіла мацярынства абвінавачванай і выключыла бацькоўства яе сужыцеля.

На допыце жанчына патлумачыла, што ўжо абмежавана ў бацькоўскіх правах на сваю першую малалетнюю дачку праз п'янства і адсутнасць працы. Другое дзіця яна не хацела, яно было не ад сужыцеля, і яна, паводле яе слоў, баялася яму пра гэта прызнацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка5

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка5

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць