БЕЛ Ł РУС

У Італіі беларус на ровары сутыкнуўся з фургонам

29.08.2026 / 20:07

Nashaniva.com

У італьянскай камуне Вертава, што ў правінцыі Бергама рэгіёна Ламбардыя, адбылося ДТЗ з удзелам 19‑гадовага веласіпедыста родам з Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт «Белорусы и мир».

Знак з выявай пешахода і веласіпедыста. Фота: belmir.by

Аварыя адбылася ў сераду 26 жніўня каля 11:00 раніцы на дзяржаўнай трасе SS 671 у раёне кальцавой развязкі непадалёк ад мясцовага футбольнага поля.

Паводле папярэдніх даных, перад развязкай веласіпедыст абганяў калону з некалькіх машын і выехаў на сустрэчную паласу, дзе апынуўся на шляху фургона, якім кіраваў 20‑гадовы жыхар камуны Гадзаніга. Удар быў моцным.

Пацярпеламу аказалі першую дапамогу на месцы, а затым у сур'ёзным стане даставілі на медыцынскім верталёце ў бальніцу горада Бергама. На шчасце, паводле папярэдніх даных, жыццю беларуса атрыманыя траўмы не пагражаюць.

Чытайце таксама:

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі

Паехаў на адпачынак з жонкай і дочкамі, але дадому не вярнуўся. У аварыі ў Грузіі загінуў 38‑гадовы мінчук Сяргей

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Каментары да артыкула