Беларускія канаісткі заваявалі золата чэмпіянату свету
Беларускі дуэт Юліі Трушкінай і Іны Нядзелькінай стаў чэмпіёнам свету ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 метраў.
Юлія Трушкіна і Іна Нядзелькіна
Чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ ў гэтыя дні праходзіць у польскім Познані. У фінальным заездзе беларускам спатрэбілася для пераадолення дыстанцыі 42,26 секунды. Яны апярэдзілі на 0,26 секунды прадстаўніц Узбекістана, а кітайскую пару — на 0,39 секунды.
Для Трушкінай і Нядзелькінай гэта ўжо трэці запар медаль чэмпіянатаў свету. У 2024 годзе яны таксама сталі чэмпіёнкамі свету на гэтай дыстанцыі, а ў 2025‑м заваявалі срэбра.
Яшчэ адну ўзнагароду для Беларусі ў гэты дзень прынесла Алена Наздрова, якая стала бронзавай прызёркай у каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў.
Учора ж беларусы здабылі на гэтым чэмпіянаце два бронзавыя медалі.
На дыстанцыі 200 м у каноэ-адзіночцы трэцім прыйшоў да фінішу Андрэй Жолабаў з вынікам 41,15 секунды. Для яго гэта першы медаль на дарослым ЧС.
Таксама ў каноэ-двойках на 500 м бронзу заваявалі Ангеліна Барданоўская і тая ж Іна Нядзелькіна з вынікам 2 хвіліны і 02,67 секунды.
Чытайце таксама:
Міжнародная федэрацыя каноэ зніме ўсе абмежаванні з беларусаў
Беларускі вясляр заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы
Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук