БЕЛ Ł РУС

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік

29.08.2026 / 23:22

Nashaniva.com

Познім вечарам 29 жніўня ў выніку атакі расійскіх беспілотнікаў у Кіеве загарэўся 12‑павярховы жылы дом у Абалонскім раёне, паведамляе «Украінская праўда».

У 22:07 мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што беспілотнік упаў на тэрыторыю паміж жылымі дамамі. Пазней стала вядома, што ў адным з 12‑павярховікаў узнік пажар з другога па пяты паверх. На месцы працуюць экстранныя службы.

Таксама моцны пажар узнік пасля ўдару дронамі па Труханавым востраве на Дняпры. Які менавіта аб'ект быў цэллю, пакуль невядома.

Гэта была не першая атака сталіцы за 29 жніўня. Днём расійскі беспілотнік трапіў у нежылы будынак у Падольскім раёне, а ў Абалонскім раёне ў выніку падзення дрона былі пашкоджаныя кавярні і загінула двухгадовая дзяўчынка. Таксама паведамлялася пра параненых.

Усяго колькасць пацярпелых у Кіеве пасля атак беспілотнікаў за дзень дасягнула васьмі чалавек. Акрамя таго, у горадзе адбылося паўторнае траплянне ў нежылы будынак, а ў Дняпроўскім раёне ўвечары загарэўся прыватны жылы дом пасля падзення абломкаў беспілотніка.

Паводле інфармацыі Паветраных сіл Украіны, на працягу 29 жніўня Расія атакавала Украіну 224 ударнымі беспілотнікамі, большасць з якіх накіроўвалася ў бок Кіева.

Чытайце таксама:

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 37

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень

Каментары да артыкула