БЕЛ Ł РУС

«А фаршу там няма». Беларуска паскардзілася на мясныя падушачкі Брэсцкага мясакамбіната

30.08.2026 / 13:19

Nashaniva.com

Беларуска паказала мясныя падушачкі Брэсцкага мясакамбіната і паскардзілася, што прыблізна ў палове ўпакоўкі не было начынкі, заўважыла BGmedia. 

Беларуска апублікавала ў тыктоку відэа «распакоўкі» пельменяў Брэсцкага мясакамбіната. Паводле слоў жанчыны, пасля гатавання яна выявіла, што частка з іх пустая.

«Такая штука: наварылі пельмені, а фаршу там няма», — расказвае жанчына.

Яна дастае з пакунка некалькі штук і паказвае начынку, дакладней, адсутнасць такой. 

«Вось яшчэ адна — цэлая, але яна без фаршу. І так паўпачка, калі не больш», — кажа аўтарка відэа.

Паводле слоў беларускі, раней з падобным яна не сутыкалася.

Жанчына не ўдакладняе, ці звярталася яна напрост да вытворцы з прэтэнзіяй.

Пакуль на самім Брэсцкім мясакамбінаце не пракаментавалі сітуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула