БЕЛ Ł РУС

Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?

30.08.2026 / 13:41

Nashaniva.com

Жыхарка аграгарадка Слабада Вольга Грынкевіч здзівіла блізкіх незвычайным ураджаем — жанчына вырасціла агуркі сорту «каштан», якія сваім выглядам нагадваюць маленькія гарбузікі, піша narachanka.by. 

Насенне незвычайнай агародніны беларусцы дала сяброўка. Паводле слоў Вольгі, сорт паказаў выдатную ўраджайнасць і пладаносіў усё лета.

Самі агуркі выраслі кампактнымі (пераважна трохі большымі за курынае яйка) і, галоўнае, без калючак.

На смак яны нічым не саступаюць звычайным: іх елі свежымі і дадавалі ў салаты, а асабліва новы ўраджай ацанілі ўнукі.

У наступным годзе гаспадыня плануе значна павялічыць пасадкі незвычайнага сорту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула