БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы злавілі ў Беларусі рэдкага кажана

30.08.2026 / 16:04

Nashaniva.com

Гэты від практычна знік у Заходняй Еўропе.

Фота: Прыпяцкі нацыянальны парк

У нацпарку «Прыпяцкі» зафіксавалі некалькі відаў рэдкіх кажаноў. Каб назіраць за ім, выкарыстоўвалі сучасныя ультрагукавыя дэтэктары, расказалі ў запаведніку.

За палявы сезон удалося запісаць больш за 18 тысяч эхалакацыйныя сігналаў. У кожнага віду кажана сігналы маюць свае частотныя характарыстыкі.

Навукоўцы адлоўліваюць кажаноў з дапамогай спецыяльных павуцінных сетак, якія бяспечныя для жывёл.

Цяпер у нацпарку пацверджана жыве 10 відаў рукакрылых з 19, якія сустракаюцца ў Беларусі.

Спецыялістам трапіліся тры унікальныя віды з Чырвонай кнігі — шыракавушка еўрапейская, малая вячэрніца і начніца Бранта.

Фота: Прыпяцкі нацыянальны парк

Шыракавушка — вельмі рэдкі від, які практычна знік у Заходняй Еўропе, бо яму патрэбны адмысловыя ўмовы для пражывання — старыя, малапарушаныя лясы, дзе шмат дуплаватых дрэў і адпластаванай кары. У нацпарку акурат ёсць такія ўмовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула