БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка трапіла ў пяцёрку самых багатых тэнісістаў свету

30.08.2026 / 17:17

Nashaniva.com

Вялікую долю даходаў ёй прынеслі партнёрствы з рознымі брэндамі.

Фота: Robert Prange / Getty Images

Арына Сабаленка заняла 4‑е месца сярод самых багатых тэнісістаў у рэйтынгу Forbes. Яе даход за год ацанілі ў $36,1 млн (з іх $13,1 млн — прызавыя/выступы, $23 млн — па-за кортам).

28‑гадовая беларуска амаль два гады ўтрымлівае першы радок рэйтынгу WTA. У 2026 годзе яна ўжо выйграла тры турніры (Маямі, Індыян-Уэлс, Брысбен). Па-за кортам заключыла партнёрствы з Emirates, ювелірным брэндам Material Good, Stella Artois і не толькі.

З жанчын вышэй за Сабаленка ў рэйтынгу толькі Серэна Уільямс (як даходы за год ацанілі ў $40,1 млн).

На першым месцы сярод самых багатых тэнісістаў — Янік Сінер з даходам $58 млн за год, на другім — Карлас Алькарас з $53,7 млн.

Пасля Сабаленка на пятым месцы — Кока Гаўф з $35,5 млн, на шостым — Новак Джокавіч з $30,2 млн, на сёмым — Цынвэнь Чжэн з $22,6 млн, на восьмым — Іга Свёнтэк з $20,5 млн, на дзевятым — Аляксандр Звераў з $18,7 млн, а замыкае дзесятку Алена Рыбакіна з $17,4 млн.

Упершыню ў гісторыі рэйтынгу жанчын у топ-10 больш, чым мужчын (6 супраць 4).

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда

Арына Сабаленка прэзентавала новую калекцыю футболак са сваёй выявай

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе

Каментары да артыкула