БЕЛ Ł РУС

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты

31.08.2026 / 09:10

Nashaniva.com

У Мінску затрымалі 28‑гадовую дзяўчыну, якая на працягу паўгода афармляла крэдыты на сваіх калег і знаёмых. Агулам яна нанесла шкоды прыкладна на 70 тысяч рублёў.

Дзяўчына прасіла ў сваіх ахвяр смартфоны пад рознымі прычынамі — напрыклад, каб зрабіць званок праз месенджар або пагуляць у гульню.

Атрымаўшы доступ да гаджэта, яна заходзіла ў сэрвіс хуткага крэдытавання, афармляла пазыку на імя ўладальніка тэлефона і пераводзіла грошы на свае банкаўскія карткі.

Каб абдураныя ёю людзі нічога не западозрылі, яна адразу выдаляла з тэлефона SMS-паведамленні ад банкаў і прыкладанне.

Большасць скрадзеных сродкаў дзяўчына спусціла на стаўкі ў анлайн– і афлайн-казіно. Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула