БЕЛ Ł РУС

У Астраўцы галоўная бухгалтарка скрала ў дзяржустановы больш за 100 тысяч рублёў

31.08.2026 / 11:46

Nashaniva.com

Яна прагуляла іх у анлайн-казіно.

У Астраўцы затрымалі 35‑гадовую галоўную бухгалтарку адной з дзяржаўных арганізацый, якая на працягу паўгода сістэматычна выкрадала бюджэтныя сродкі.

Паводле МУС, жанчына выкарыстоўвала некалькі схем. Яна перанакіроўвала грошы ўстановы на ўласную банкаўскую картку пад выглядам закупак гаспадарчых тавараў і аплаты паслуг, уносячы фальшывыя звесткі ў справаздачную дакументацыю. Частку наяўных грошай, якія паступалі ў арганізацыю, бухгалтарка проста не праводзіла праз касу і залічвала на свой асабісты рахунак.

Агульная сума прычыненай шкоды перавысіла 100 тысяч рублёў.

Скрадзеныя сродкі жанчына марнавала на стаўкі ў анлайн-казіно.

Заведзена крымінальная справа за выкраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйной суме. Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення свабоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула