БЕЛ Ł РУС

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі

31.08.2026 / 13:27

Nashaniva.com

Сёння ноччу ў горадзе Скажыска-Каменная ў Польшчы загарэўся завод кампаніі WB Electronics, што спецыялізуецца на вырабе кампазітных канструкцый і сістэм кіравання для дронаў.

Пажарная сігналізацыя на прадпрыемстве спрацавала неўзабаве пасля паўночы. Асяродак узгарання знаходзіўся каля вытворчага памяшкання і склада электронікі, аднак пажар быў аператыўна ліквідаваны.


Улічваючы спецыфіку прадпрыемства, да расследавання прыцягнуты супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW). Як адзначыў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Яцэк Дабжынскі, падобныя інцыдэнты правяраюцца на прадмет магчымай дыверсіі.


Мацярынская структура WB Group паведаміла, што маштабы ўзгарання былі невялікімі, а вытворчасць плануецца аднавіць пасля завяршэння ўсіх неабходных працэдур і экспертыз.

На гэтым этапе ABW утрымліваецца ад афіцыйных каментароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула