Урад зацвердзіў дзяржзаказ на агуркі і памідоры
Савет міністраў Беларусі вызначыў аб'ёмы дзяржаўнага заказу на агуркі і памідоры, якія павінны паступіць у стабілізацыйныя фонды для забеспячэння краіны ў міжсезонны перыяд 2026/2027 гадоў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Згодна з пастановай, у стабфонды плануецца закласці 9533 тоны агуркоў і 6050 тон памідораў. Таксама вызначаныя 10 пастаўшчыкоў агуркоў і 5 пастаўшчыкоў памідораў, а для прадукцыі ўстаноўленыя патрабаванні да якасці.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання будзе рэгуляваць адпускныя цэны на гэтыя віды агародніны. Іх павінны вызначыць да 1 верасня па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Адначасова ўрад скарэктаваў аб'ёмы дзяржаўнага заказу на іншыя віды гародніны і яблыкі, якія таксама прызначаныя для стабілізацыйных фондаў.
Чытайце таксама:
Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?
У Мядзеле вырасцілі гіганцкі памідор
Пачаліся дзяржаўныя закупкі садавіны, агародніны і ягад у насельніцтва