БЕЛ Ł РУС

Беларусы змогуць падаваць дакументы на шведскія візы праз пасольства Венгрыі ў Мінску

31.08.2026 / 17:38

Nashaniva.com

Швецыя і Венгрыя дамовіліся аб супрацоўніцтве ў візавых пытаннях. Дзякуючы гэтаму грамадзяне Беларусі цяпер могуць падаваць заявы на кароткатэрміновыя шэнгенскія візы ў Швецыю праз пасольства Венгрыі ў Мінску.

Сталіца Швецыі Стакгольм. Фота: «Наша Ніва»

Гаворка ідзе пра візы катэгорыі C, якія дазваляюць знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне да 90 дзён на працягу любога 180‑дзённага перыяду.

Атрымаць шведскую візу катэгорыі D у Мінску па-ранейшаму нельга — такія заявы прымае пасольства Швецыі ў Маскве. Там жа працягнуць праводзіць сумоўі, збіраць біяметрычныя даныя і ажыццяўляць пашпартны кантроль. Гэтыя працэдуры даступныя па панядзелках і аўторках.

Чытайце таксама:

Беларусам на месяц падоўжаць бязвіз у Чарнагорыю, але ёсць адна ўмова

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Як атрымаць летам шэнген? Чаму беларусам у ім адмаўляюць і дзе атрымаць візу прасцей?

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза

Каментары да артыкула