На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў ФОТЫ
Рыбакі адправіліся на Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, каб паспрабаваць злавіць драпежную рыбу на спінінг, піша выданне Leska.by.
Гігант клюнуў каля 2‑й гадзіны дня. Спінінг моцна сагнуўся, і рыбакі адразу зразумелі, што на кручку буйны сом. Пасля працяглай барацьбы яго ўсё ж удалося выцягнуць на бераг.
Трафей аказаўся сапраўды вялікім: сом важыў 75 кілаграмаў, а яго даўжыня складала 230 сантыметраў.
Рыбакі адзначылі, што гэтая рыбалка надоўга застанецца ў іх памяці.
Чытайце таксама:
Рыбак злавіў на Прыпяці вялізнага сома даўжынёй з чалавека ФОТА
За выхадныя беларускія рыбакі злавілі трох здаравезных самоў ФОТЫ
На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ