БЕЛ Ł РУС

У Еўрасаюзе затрымалі ўжо шосты танкер, які звязваюць з ценявым флотам Расіі

31.08.2026 / 20:39

Nashaniva.com

Еўрапейскі саюз затрымаў чарговае судна, якое падазраюць у працы ў складзе расійскага «ценявога флоту». Пра гэта паведаміла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас.

Нафтавы танкер MV SUN. Фота з X-старонкі Каі Калас

Нафтавы танкер MV SUN 30 жніўня затрымала ў Міжземным моры вайскова-марская місія ЕС IRINI. Судна падазраюць у плаванні пад падманным сцягам, што можа парушаць нормы міжнароднага марскога права. Яго спынілі для праверкі сапраўднасці сцяга.

Калас заявіла, што незаконны экспарт расійскай нафты з дапамогай суднаў «ценявога флоту» застаецца адным з важных спосабаў фінансавання вайны Расіі супраць Украіны. Паводле яе, ЕС працягне змагацца з такой дзейнасцю.

Гэта ўжо шостае судна, якое падазраюць у выкарыстанні фальшывага сцяга і якое за апошнія месяцы затрымалі еўрапейскія вайскова-марскія сілы.

Тэма барацьбы з «ценявым флотам» таксама стане адной з галоўных на сустрэчы міністраў абароны краін ЕС, якая пройдзе 1 верасня ў Ірландыі.

Чытайце таксама:

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры

Расія сцягвае вайсковы флот у Балтыйскае мора пасля пагроз Пуціна ў бок Еўропы

Пуцін паабяцаў Захаду люстэркавы адказ у выпадку захопу расійскіх суднаў

ЕС дазволіў канфіскоўваць і прадаваць нафту з танкераў, якія парушаюць санкцыі супраць Расіі

Каментары да артыкула