Свет99

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры

Расія ўпершыню больш чым за дзесяць гадоў не мае вайскова-марской прысутнасці ў Міжземным моры. Паводле інфармацыі выдання The Telegraph, расійскія караблі цяпер выкарыстоўваюцца для абароны танкераў так званага «ценявога флоту», якія перавозяць падсанкцыйную нафту.

Фота ілюстрацыйнае

Пастаянную аператыўную групоўку ў Міжземным моры Расія стварыла яшчэ ў 2013 годзе. Аднак цяпер, па інфармацыі ад не названых прадстаўнікоў краін НАТА і брытанскага Мінабароны, яе флот перагружаны і вымушаны пераразмяркоўваць караблі для выканання іншых задач. Як сцвярджае адзін з заходніх чыноўнікаў, з чэрвеня расійскіх вайсковых караблёў у Міжземным моры няма.

Сітуацыю, як адзначае выданне, ускладніла ўзмацненне кантролю краін НАТА за суднамі «ценявога флоту». За апошнія паўгода вайсковыя караблі Францыі, Бельгіі, Германіі, Эстоніі і Фінляндыі затрымалі на такіх танкерах не менш за 13 чалавек.

Пасля аднаго з падобных выпадкаў расійскі фрэгат «Неустрашимый» пачаў пастаянна дзяжурыць у Ла-Маншы. У чэрвені расійскі вайсковы карабель «Адмірал Грыгаровіч» нават зрабіў папераджальныя стрэлы ў бок яхты пад брытанскім сцягам, якая набліжалася да яго. У Расіі заявілі, што яхта не рэагавала на патрабаванні змяніць курс.

Акрамя таго, расійскі флот сутыкаецца з недахопам танкераў для запраўкі сваіх вайсковых караблёў, што абмяжоўвае далёкасць іх плавання.

На думку суразмоўцаў The Telegraph, НАТА такім чынам паставіла Расію перад складанай дылемай: неабходнасць абараняць «ценявы флот» прывяла да таго, што ў расійскай вайсковай прысутнасці ў Міжземным моры ўтварыўся істотны прабел.

Пры гэтым Паўночны флот Расіі працягвае дзейнічаць са сваіх баз у Севераморску і на Кольскім паўвостраве. Балтыйскі флот жа аказаўся фактычна акружаны краінамі НАТА і ўсё больш засяроджваецца на берагавой абароне і суправаджэнні суднаў.

Дадатковай праблемай для Масквы стала страта часткі магчымасцяў у Сірыі. Пасля змены ўлады ў краіне Расія рызыкуе страціць поўны кантроль над ключавымі часткамі дзвюх сваіх вайсковых баз.

У якасці альтэрнатывы Масква разглядае магчымасць стварэння вайскова-марской базы ў лівійскім порце Табрук, які ўжо выкарыстоўваецца для расійскай лагістыкі ў рэгіёне.

Каментары9

  • 1939 N2
    23.08.2026
    акенца магчымасцяў існуе ужо сёння , пока толстый сохнет, худой сдохнет
  • 2020 н2
    23.08.2026
    акенца магчымасцяў існуе ужо сёння , мы ужо пабедзілі, ураааа
  • @
    23.08.2026
    россию придумал Пётр 1
    рф придумал алкаш ельцин

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць