БЕЛ Ł РУС

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

31.08.2026 / 21:54

Nashaniva.com

У Івацэвіцкім раёне высвятляюць прычыны масавай гібелі рыбы ў возеры Выганашчанскае. На месца выехалі спецыялісты прыродаахоўных службаў, ветэрынарнай службы, прадстаўнікі мясцовых уладаў і лабараторыі Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю, паведамляе прэс-служба Мінпрыроды.

Фота: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Спецыялісты правялі абследаванне вадаёма, аднак крыніц забруджвання вады не выявілі.

Паводле папярэдніх даных, рыба магла загінуць праз гідралагічныя фактары — зніжэнне ўзроўню вады і павелічэнне яе мутнасці. Падчас праверкі празрыстасць вады была меншай за 30 сантыметраў.

Для больш дакладнага высвятлення прычын былі ўзятыя пробы вады, якія накіравалі на лабараторны аналіз. Канчатковыя высновы зробяць пасля атрымання вынікаў даследаванняў. 

Чытайце таксама:

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?

Лодку з сямейнай парай і сабакам знесла ветрам на возеры Нарач

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія

Навукоўцы прапануюць аднавіць Аральскае мора і зарабіць на гэтым

Каментары да артыкула