БЕЛ Ł РУС

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва

31.08.2026 / 22:28

Nashaniva.com

Самалёт, які выконваў рэйс з Дубая ў Беларусь, здзейсніў незапланаваную пасадку ў аэрапорце Ісламабада ў Пакістане, паведамляюць пакістанскія СМІ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: jang.com.pk

Паводле інфармацыі крыніц, камандзір паветранага судна змяніў маршрут праз недастатковы запас паліва.

Авіяцыйныя крыніцы паведамляюць, што пасля дазапраўкі самалёт павінен праз некаторы час працягнуць палёт у Беларусь.

Назва авіякампаніі не паведамляецца, але па ўскосных звестках можна меркаваць, што гаворка ідзе пра самалёт кампаніі flydubai.

Чытайце таксама:

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Загадка: самалёт з Мінска ў Кутаісі вылецеў своечасова, але спазніўся на тры гадзіны. Дзе ж ён быў?

У Мінск будзе лётаць люксавая авіякампанія з Ірана на ўнікальным самалёце. Цэны куслівыя

Каментары да артыкула