БЕЛ Ł РУС

Шасцярых магілёўцаў надурылі на надмагільных помніках

31.08.2026 / 23:16

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуліся некалькі жыхароў Магілёва, якія сталі ахвярамі махлярства пры заказе помнікаў і надмагільных пліт, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: paminklai.lt

Пацярпелыя знайшлі ў інтэрнэце аб'яву жанчыны, якая прапаноўвала паслугі па вырабе і ўстаноўцы помнікаў. Людзі дамовіліся з ёй пра ўмовы і перадалі задатак. Аднак абяцаныя работы яна так і не выканала, а праз некаторы час перастала выходзіць на сувязь.

Агульная сума шкоды склала каля 3500 рублёў.

Следчыя распачалі ў дачыненні да падазраванай крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Падлетак з Ліды прывёз на таксі ў Мінск больш за 430 тысяч рублёў для махляроў

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Мінчанка спалохалася адказнасці за «дзяржздраду» і аддала махлярам на экспертызу 140 тысяч рублёў

Каментары да артыкула