Здарэнні11

Падлетак з Ліды прывёз на таксі ў Мінск больш за 430 тысяч рублёў для махляроў

Гісторыя пачалася традыцыйна: невядомы звязаўся з падлеткам у месенджары і прадставіўся супрацоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў, паведамляе гродзенская міліцыя.

Зламыснік запалохаў юнака крымінальнай адказнасцю і пераканаў яго тэрмінова задэклараваць грошы, якія захоўваліся дома. Падлетак дастаў гатоўку з сейфа, склаў яе ў заплечнік і на таксі, выкліканым махляром, адправіўся ў Мінск.

Падчас паездкі аферыст увесь час заставаўся на сувязі і забараняў падлетку адказваць на званкі сваякоў. Прыбыўшы па ўказаных каардынатах, юнак стаў чакаць далейшых інструкцый, аднак махляр знік.

Перадачу грошай удалося прадухіліць дзякуючы блізкім, якія здолелі дазваніцца да падлетка. Усе грошы вернутыя сям'і.

Каментары1

  • Леня
    29.08.2026
    Бедные бедные беларусы, хранят дома всего по 100 штук баксов

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць