Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй
Пункт пропуску «Арлоўка» часова прыпыніў працу.
Уначы расійскія войскі атакавалі ўдарнымі беспілотнікамі тыпу «Shahed» міжнародны паромны пункт пропуску «Арлоўка», размешчаны на мяжы Украіны з Румыніяй. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
У выніку атакі пашкоджаны будынкі і тэрыторыя памежнага пункта, там узніклі пажары. Ратавальнікі лакалізавалі агонь.
На гэты момант афармленне грамадзян і транспартных сродкаў праз «Арлоўку» часова прыпыненае.