БЕЛ Ł РУС

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу

1.09.2026 / 08:26

Nashaniva.com

Лінейку з нагоды 1 верасня ў школе адмянілі.

У школе №2 горада Канска Краснаярскага краю 1 верасня сямікласніца здзейсніла напад на настаўніцу фізікі. Пра здарэнне пішуць мясцовыя медыя.

Паводле іх інфармацыі, дзяўчынка распыліла ў твар настаўніцы газ з балончыка і паспрабавала ўдарыць яе нажом. На дапамогу педагогу прыйшла жанчына, якая здолела выпіхнуць нападніцу з кабінета.

Паведамляецца таксама, што школьніца нібыта мела пры сабе і паспрабавала кінуць бутэльку з запальнай сумессю.

Пазней з'явілася паведамленне, што ў школе пацярпелі сем чалавек. «У канскую міжраённую бальніцу было дастаўлена 7 пацярпелых, 5 дзяцей і 2 дарослых. Усе пацярпелыя былі агледжаныя, атрымалі неабходную медыцынскую дапамогу і накіраваныя на амбулаторнае назіранне», — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя РФ.

У выніку надзвычайнага здарэння ўрачыстую лінейку ў навучальнай установе адмянілі.

У адміністрацыі школы пакуль устрымліваюцца ад каментароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула