БЕЛ Ł РУС

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак

1.09.2026 / 10:49

Nashaniva.com

З 1 верасня ў Латвіі пачала дзейнічаць забарона на імпарт шэрагу прамысловых тавараў з Беларусі і Расіі. Сярод іх — друкаваныя кнігі і газеты, адзенне, абутак, цацкі, гульні і спартыўныя тавары. Пра гэта паведамляе Delfi. 

Дакладную дату пачатку дзеяння забароны вызначыў урад Латвіі. Адпаведныя правілы Кабінет міністраў прыняў у аўторак, 1 верасня.

Забарона датычыцца не толькі тавараў, якія ўвозяцца непасрэдна з Беларусі і Расіі. Яна таксама распаўсюджваецца на прадукцыю беларускага і расійскага паходжання, якая трапляе ў Латвію праз іншыя краіны.

У пералік трапілі друкаваныя кнігі, газеты і іншая паліграфічная прадукцыя, адзенне і іншыя гатовыя тэкстыльныя вырабы, абутак, галаўныя ўборы, а таксама цацкі, гульні і спартыўныя прыналежнасці.

Як піша Delfi, мэта забароны — абараніць інтарэсы бяспекі Латвіі, скараціць магчымасці Беларусі і Расіі атрымліваць даходы ад экспарту тавараў, а таксама абмежаваць траплянне ў краіну расійскіх прапагандысцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула