БЕЛ Ł РУС

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

1.09.2026 / 15:49

Nashaniva.com

У Мінску 1 верасня паступілі электронныя паведамленні пра нібыта закладзеныя выбуховыя прылады ў шэрагу медыцынскіх і навучальных устаноў. Паводле ГУУС Мінгарвыканкама, інфармацыя аказалася хлуслівай.

Будынак на вуліцы Азгура, 4. Фота: Яндэкс.Карты

На месцы аператыўна працавалі сапёрна-піратэхнічныя групы. Спецыялісты абследавалі будынкі і прылеглыя тэрыторыі, але небяспечных прадметаў і выбуховых прылад не знайшлі. Міліцыя высвятляе, хто стаяў за рассылкай гэтых паведамленняў.

Акрамя таго, паводле інфармацыі Reform.news, у гэты ж дзень з-за паведамлення пра мініраванне эвакуявалі супрацоўнікаў аднаго з карпусоў Міністэрства абароны Беларусі на вуліцы Азгура, 4. Паводле адкрытых звестак, там размяшчаюцца «Інстытут Ваенпраект» і ўпраўленне адміністрацыйна-гаспадарчага забеспячэння цэнтральных органаў вайсковага кіравання. Крыніца выдання таксама сцвярджае, што ў будынку знаходзяцца структуры Генеральнага штаба.

Афіцыйна ўлады пра атрыманне паведамлення аб «мініраванні» будынка Мінабароны не паведамлялі.

Чытайце таксама:

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»

Каментары да артыкула